BE RU EN

Сабаленка атрымала валявую перамогу ў матчы з Сэ Шувэй на старце турніру ў Адэлаідзе

  • 14.01.2020, 11:29

У 1/8 фіналу спаборніцай беларускай тэнісісткі будзе амерыканка Бернарда Пера.

Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка перамагла ў 1/16 фіналу турніру ў Адэлаідзе, Аўстралія. У 1/8 фіналу спаборніцай нашай суайчынніцы будзе амерыканка Бернарда Пера (70 WTA), паведамляе pressball.by.

WTA Premier. Адэлаіда, Аўстралія

Прызавы фонд - 782 900 даляраў

Адзіночны разрад. 1/16 фіналу

Арына Сабаленка (12 WTA, Беларусь, 6) - Се Шувэй (36 WTA, Тайвань) - 5:7, 6:1, 7:5.

Апошнія навіны