BE RU EN

СМІ: Крэмль рэкамендаваў нафтавым кампаніям адмовіцца ад паставак у Беларусь

  • 14.01.2020, 10:10

Хто атрымаў падобныя рэкамендацыі?

Буйныя расейскія нафтавыя кампаніі атрымалі ад Крамля «рэкамендацыі» на час адмовіцца ад паставак у Беларусь «чорнага золата», паведамляюць naviny.by.

Як піша «Камерсант», «жорсткая пазіцыя ўсіх без выключэння буйных расейскіх нафтавікоў і іх пастанова перапыніць пастаўкі ў Беларусь звязаныя з указаннямі расейскага кіраўніцтва».

На думку выдання. Масква «не бачыць падставаў ісці на саступкі Менску» на фоне рознагалоссяў у некаторых дарожных картах паглыбленай інтэграцыі.

«Зрэшты, даводзіць сітуацыю да паўнавартаснага крызісу Расея таксама не хоча і дазволіла пастаўкі нафты ў Беларусь кампаніям Міхаіла Гуцарыева: аб'ёмаў хопіць, каб беларускія НПЗ маглі забяспечваць унутраны рынак, але недастаткова для экспарту», – падкрэсліў «Камерсант».

Нагадаем, 1 студзеня Расея спыніла пастаўкі нафты ў Беларусь у сувязі са сканчэннем тэрміну гадавых кантрактаў. Новыя кантракты пакуль не падпісаныя.

Пасля спынення паставак нафты Беларусь, у сваю чаргу, прыпыніла экспарт нафтапрадуктаў, каб не дапусціць дэфіцыту паліва на ўнутраным рынку.

Апошнія навіны