BE RU EN

У Менскай вобласці 11-гадовая дзяўчынка загінула ў ваннай, падсілкоўваючы тэлефон

  • 13.01.2020, 20:16

Следчыя праводзяць праверку.

Следчыя шукаюць абставіны гібелі 11-гадовай дзяўчынкі, піша tut.by.

11 студзеня ў адной з кватэр шматкватэрнага дома ў Менскай вобласці ў ваннай бацька знайшоў сваю дачку без прыкмет жыцця.

Экспэрты ў ходзе агляду месца здарэння знайшлі на целе дзіцяці пашкоджанні, характэрныя для электратраўмы. У ваннай быў падлучаны да разеткі падаўжальнік з прыладай сілкавання і мабільным тэлефонам.

Следчыя праводзяць праверку, разглядаюць усе версіі таго, што здарылася, найбольш прыярытэтная - грэбаванне правіламі бяспекі.

Для ўстанаўлення прычыны смерці прызначаная судова-медыцынская экспертыза.

Апошнія навіны