BE RU EN

У Пінску загінуў рабочы

  • 13.01.2020, 18:22

Ён упаў з даху, які рамантаваў.

13 студзеня ў Пінску загінуў 54-гадовы рабочы, які ўпаў з даху аднаго з карпусоў каледжа мастацтваў, паведамілі tut.by ў Пінскім міжраённым аддзеле Берасцейскай абласной управы Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы.

Няшчасны выпадак адбыўся блізу 11.00 на пешаходнай вуліцы Леніна ў Пінску.

Працоўны сарваўся з даху аднаго з карпусоў каледжа мастацтваў, дзе мяняюць дах.

Мужчына загінуў.

Цяпер у акалічнасцях здарэння разбіраюцца следчыя. Акрамя таго, спецыяльнае расследаванне праводзяць і спецыялісты інспекцыі працы.

Апошнія навіны