BE RU EN

Найлепшы брамнік Беларусі адмовіў расейскім «Крылам Саветаў»

  • 13.01.2020, 10:51

Аляксандр Гутар пяройдзе ў салігорскі «Шахцёр».

Галкіпер нацыянальнай каманды Беларусі Аляксандр Гутар у найбліжэйшы час падпіша кантракт з салігорскім "Шахцёрам".

Як паведамляюць крыніцы pressball.by, у брамніка была прапанова ад самарскіх "Крылаў Саветаў". Расейскі клуб прапанаваў больш выгадныя фінансавыя ўмовы, аднак 30-гадовы беларус прыняў пастанову застацца ў Беларусі і перайсці ў "Шахцёр".

У мінулым сезоне Аляксандр Гутар абараняў колеры берасцейскага "Дынама", з якім стаў чэмпіёнам Беларусі.

Апошнія навіны