Фотафакт: Вулкан на Філіпінах выпусціў стаўбун попелу вышынёй 1 кіламэтар
- 12.01.2020, 20:45
Тысячы чалавек эвакуавалі.
Вулкан Тааля на Філіпінах выпусціў у нядзелю стаўбун попелу, вышыня якога дасягнула аднаго кіламэтра. Улады расчаліся з эвакуацыяй трох паселішчаў у правінцыі Батангасе з насельніцтвам больш за 80 тысяч чалавек, паведамляе расейская служба ВВС.
Як паведамляе тэлеканал CNN Philippines, эвакуацыя праводзіцца ў трох гарадах - Сан-Нікаласе, Балетэ і Талісаі. На 2015 год іх насельніцтва складала 22, 22 і 45 тысяч чалавек адпаведна.
Інстытут вулканалогіі і сэйсмалогіі Філіпін павысіў узровень небяспекі выбуху вулкана да трэцяга паводле пяцібальнай шкалы.
У селішчах, размешчаных на паўднёвы захад ад вулкана, выпадае попел.
Міністэрства аховы здароўя Філіпін папярэдзіла, што вулканічны попел можа прычыніцца да розных праблемах са здароўем - людзям рэкамендуюць заставацца дома і выкарыстоўваць рэспіратары і ахоўныя акуляры.
Міжнародны аэрапорт Манілы, які знаходзіцца за 85 кіламетрах ад вулкана, часова прыпыніў прыйманне і адпраўку рэйсаў.
Высокая актыўнасць вулкана Тааля назіраецца з 28 сакавіка 2019 года, прычым у правінцыі Батангасе фіксаваліся невялікія землятрусы.