BE RU EN

Сіноптыкі: У панядзелак будзе да +6°С

  • 12.01.2020, 22:31

Пераважна воблачнае надвор'е з плюсавой тэмпературай чакаецца ў Беларусі 13 студзеня.

Пра гэта БелТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У панядзелак на большай частцы тэрыторыі прагназуюцца кароткачасовыя ападкі - дождж, мокры снег. Уночы і раніцай месцамі магчымы слабы галалёд, на асобных адцінках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер заходні сярэдні, уначы і раніцай - парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да плюс 3 градусаў, удзень ад 1 да 6 градусаў цяпла.

Апошнія навіны