BE RU EN

Фанаты менскага «Дынама» ўзгадалі генеральнаму дырэктару шакаладкі ад Лукашэнкі

  • 12.01.2020, 22:50

Заўзятары прыйшлі на матч з кідкім банэрам.

Лідар прадпрымальніцкай «Перспектывы» Анатоль Шумчакна апублікаваў фота банэра, з якім фанаты менскага хакейнага клуба «Дынама» прыйшлі на матч, піша «Салідарнасць».

На банеры заўзятары напісалі: «Раней ваявалі за сэрцы #29, а цяпер за шакаладкі». Такім чынам яны адрэагавалі на словы генеральнага дырэктара клуба і трэнера каманды правадыра аб тым, як праходзяць трэнінгі ягоны падапечных (цытуецца з «Беларусь 1»):

- У канцы кожнай трэніроўкі, ёсць такая традыцыя, Лукашэнка падпісвае шакаладкі. Мы, можна сказаць, ваюем за гэтыя шакаладкі.

12 студзеня менскае «Дынама» саступіла маскоўскаму «Спартаку» з лікам 1:5, саступіўшы тым самым 36 матчаў у гэтым сезоне.

Апошнія навіны