BE RU EN

Паспяховы выступ беларусаў на эстафеце ў Аберхофе здзівіў нарвежцаў

  • 12.01.2020, 13:37

Чэмпіёны біятлоннай гонкі падзяліліся ўражаннем ад нашых спартоўцаў.

Нарвежцы Эрлен Б’ёнтэгор і Ёханэс Дале адзначылі выступ зборнай Беларусі ў эстафетнай гонцы на этапе Кубка свету ў Оберхофе. Нашы біятланісты занялі 5-е месца, нарвежцы – 1-е, паведамляе pressball.by.

"Не важна, хто наперадзе або ззаду – я заўсёды бягу па дыстанцыі на максімуме, не жадаючы аддаваць спаборнікам ні секунды. Трэба ж прывезці наступнаму ўдзельніку эстафеты як мага большую перавагу, каб палегчыць задачу камандзе. Вядома, я быў здзіўлены тым, як правялі гонку беларусы – яны выступалі проста фенаменальна! Мае ім віншаванні!" – заявіў Б’ёнтэгор.

"Я таксама быў здзіўлены, што давялося змагацца з беларусамі, але маёй мэтай было як мага далей уцячы ад немцаў і французаў. Таму бег з усіх сілаў", – мяркуе Дале.

Апошнія навіны