BE RU EN

Марадона вяртаецца ў Беларусь?

  • 11.01.2020, 17:37

Перад паездкай у нашу краіну зорка футбола плануе наведаць венесуэльскага дыктатара.

Найбуйнейшая газета Аргенціны Clarín паведаміла, што ў планах Дыегі Марадоны на гэты год сярод іншага значыцца паездка ў Беларусь, дзе футбаліст захоўвае пост ганаровага прэзідэнта берасцейскага «Дынама», піша «Беларусь і свет».

Як піша выданне, таксама «дзясятка» збіраецца ў студзені паляцець у Венесуэлу, дзе хоча сустрэцца з дыктатарам Нікаласам Мадурам, а потым адтуль у Бразілію, дзе, магчыма, пабачыць мясцовага экс-лідара Луіса Інасіу Лула да Сілву.

Пры ўсім пры гэтым у сваім артыкуле Clarín робіць агаворку: Марадона – зорка такога ўзроўню, што ягоныя планы – рэч адносная і хутка зменлівая, таму сказаць пра іх нешта з вельмі вялікай ступенню ўпэўненасці складана.

У цяперашні час знакаміты аргентынец з'яўляецца галоўным трэнерам аргентынскага футбольнага клуба «Хімнасія і Эсгрыма» з горада Ла-Плата. Ён таксама праходзіць курс лекавання ствалавымі клеткамі на апухлай левай лытцы.

Апошнія навіны