BE RU EN

Амерыканскі школьнік дапамог NASA адкрыць новую планету

  • 11.01.2020, 16:53

Гэта адбылося на трэці дзень ягонага стажавання ў агенцтве

17-гадовы школьнік Вольф Кукер (Wolf Cuckier) дапамог NASA адкрыць планету TOI 1338 b, якая круціцца адразу вакол дзвюх зорак. Пра гэта паведамляе liga.net cо спасылкай на прэс-службу NASA.

"Прыкладна на трэці дзень майго стажавання я ўбачыў сігнал ад сістэмы пад назвай TOI 1338. Спачатку я падумаў, што гэта было зорнае зацьменне, але не. Гэта апынулася планета", – апавёў адкрывальнік.

Паведамляецца, што планета амаль у 6,9 разоў большая за Зямлю. Гэта першая планета двайной сістэмы, якую выявілі з дапамогай тэлескопа TESS. Раней місіі NASA Kepler і K2 адкрылі 12 падобных планетаў у 10 сістэмах.

Апошнія навіны