BE RU EN

Яўген Аксянцюк пабіў клубны рэкорд «Флінта»

  • 11.01.2020, 11:04

Беларус OHL падоўжыў дзейсную серыю да 15 гульняў.

Нападнік «Флінта» Яўген Аксянцюк аддаў дзве выніковыя перадачы ў хатнім матчы чэмпіянату хакейнай лігі Антарыя (OHL) супраць «Сагіна» (4:7) і падоўжыў дзейсную серыю да 15 гульняў. Тым самым беларус устанавіў новы клубны рэкорд, паведамляе pressball.by.

У гэтым жа паядынку закінутай шайбай адзначыўся «праспект» «Фларыды» Уладзіслаў Калячонак. У ягоным пасіве паказчык карыснасці -4.

Абаронца «Сагіна» Ілля Салаўёў папоўніў бамбардзірскую скарбонку «асістаў» у меншасці пры першым узяцці брамы «Флінта». Акрамя таго мянчук запісаў +5 у графу карыснасці і зарабіў 7 хвілін штрафу, бо пабіўся ў трэцім перыядзе з форвардам «Файрбердс» Райлі Пірсі.

У яшчэ адным матчы гульнявога дня «Кінгстан» Віталя Пінчука даціснуў у серыі булітаў «Оўэн-Саўнд» - 3:2. У актыве выхаванца жлобінскага хакея галявая перадача пры паказчыку карыснасці 0.

Апошнія навіны