BE RU EN

Бензін у Беларусі выявіўся даражэйшым, чым у ЗША

  • 10.01.2020, 15:25

Свежы рэйтынг Global Petrol Prices паказвае, як адрозніваюцца кошту бензіну ў розных краінах.

Паводле рэйтынгу, самы танны бензін у свеце прадаецца на запраўках у Іране. Там адзін літр паліва можна набыць усяго за $0,11. Самы высокі кошт у Ганконгу, дзе літр бензіну прадаецца за $2,32.

Беларусь у рэйтынгу знаходзіцца на 37 месцы з адносна нізкім коштам літра бензіну - $0,83.

Праўда, тактыка шматразовага падвышэння коштаў бензіну на адну капейку, відаць, усё ж прынесла свой плён. У новым годзе беларускі бензін раптам выявіўся даражэйшым за амерыканскі. Для параўнання: у ЗША гэта тып паліва каштуе прыблізна $0,77 за літр.

Дзеля справядлівасці варта заўважыць, што ў Злучаных Штатах аўтамабільнае паліва традыцыйна прадаецца параўнальна нізкімі коштамі: у краіне актыўна развіваецца ўласная нафтаздабыча, што дазваляе мясцовым нафтаперапрацоўшчыкам вырабляць недарагі бензін.

Апошнія навіны