BE RU EN

Украінскія валанцёры арганізавалі акцыю «Салат для салдат»

  • 1.01.2020, 21:43

Салдаты на перадавой атрымалі святочны пачастунак.

Валанцёры арганізавалі акцыю «Салат для салдат» для ўкраінскіх вайскоўцаў, якія сустракалі Новы год у зоне баявых дзеянняў на Данбасе.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства ўнутраных спраў Украіны, піша hromadske.ua.

«Мэта акцыі - прыгатаваць вельмі, вельмі, вельмі, вельмі... шмат кілаграмаў аліўе і накарміць усіх салдат на фронце ў навагоднюю ноч. Дзякуй за пачастунак і за навагоднія віншаванні», - гаворыцца ў паведамленні

Нагадаем, у 2016-м годзе ўсталявалі рэкорд па колькасці аліўе: украінскім вайскоўцам на перадавой і непадалёк лініі судакранання падрыхтавалі больш за 2 тоны салату.

Апошнія навіны