BE RU EN

Пампея скасаваў візіт у Беларусь

  • 1.01.2020, 21:08

Візіт дзяржсакратара ЗША пераносіцца на нявызначаны тэрмін.

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампея скасаваў замежную паездку ва Украіну, Беларусь, Казахстан, Узбекістан і Кіпр.

Пра гэта «Новому времени» распавяла дасведчаная крыніца.

Замежны тур пераносіцца на нявызначаны тэрмін. Прычыны пераносу паездкі невядомыя.

Такое рашэнне можа быць звязанае з нядаўняй атакай на амерыканскую амбасаду ў Іраку: у сталіцы Ірака сотні дэманстрантаў паспрабавалі ўзяць штурмам пасольства ЗША ў Багдадзе. У сувязі з гэтым інцыдэнтам Пентагон накіруе ў Ірак 750 салдат.

Інфармацыю пра скасаванне візіту пацвердзілі tut.by ў МЗС Беларусі.

Апошнія навіны