BE RU EN

Ва Украіну вярнулася выкрадзеная падчас Другой сусветнай вайны карціна

  • 1.01.2020, 19:38

Яна доўгі час лічылася знішчанай.

Ва Украіну вярнулі карціну мастака Міхаіла Паніна «Таемны выезд Івана Грознага перад апрычнінай». Пра гэта 1 студзеня паінфармавала ў Facebook Міністэрства культуры, моладзі і спорту Украіны, паведамляе «Гордон».

«Завяршыўся працэс вяртання карціны вядомага ўкраінскага мастака, незаконна вывезенай падчас акупацыі нацыстамі горада Днепр (тагачасны Днепрапетроўск) у 1941-1943 гады. Двухгадовая карпатлівая праца завяршылася перадачай амерыканскімі мужам і жонкай Трэйсі карціны ў дар Украіне, якая ў 2017 годзе была заяўлена на продаж на аўкцыёне Potomack Сompany (Александрыя, штат Вірджынія, ЗША)», - гаворыцца ў паведамленні.

У Міністэрстве адзначылі, што вяртанне карціны з'яўляецца «міжнародным прызнаннем страт культурных каштоўнасцяў Украіны ў час Другой Сусветнай вайны».

Паводле звестак «Музея ўкраінскайга жывапісу», карціна «Таемны выезд Івана Грознага перад апрычнінай» была дыпломнай працай мастака Міхаіла Паніна і лічылася знішчанай.

Фото: Посольство Украины в США

Апошнія навіны