BE RU EN

Габрэйская супольнасць Польшчы адказала на скандальную заяву Пуціна

  • 1.01.2020, 10:28

На самай справе Варшава рабіла ваенную падтрымку барацьбе габрэяў за сваю дзяржаўнасць.

Кіраўніца Звязу габрэйскіх супольнасцяў Польшчы Клара Каладзейска-Полтын і галоўны рабін Міхал Шудрых адрэагавалі на скандальную заяву прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна пра «антысемітызм» у Другой Рэчы Паспалітай.

Паводле словаў Каладзейскай-Полтын і Шудрыха, Пуцін маніпуляваў дакладной запіскай амбасадара Польшчы ў Берлiне Юзафа Ліпскага, які ў 1938 годзе нібыта ўхваліў ідэю Адольфа Гітлера выслаць еўрапейскіх габрэяў у Афрыку.

«У апошні час прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін зрабіў шэраг абуральных заяваў пра генэз Другой сусветнай вайны і ролю ў гэтым Польшчы. Для нас, габрэяў, асабліва абуральнае маніпуляванне запіскай польскага амбасадара ў Берліне Юзафа Ліпскага, якая была складзеная пасля ягонай гутаркі з Адольфам Гітлерам у 1938 годзе», – цытуе заяву Rzechpospolita.

Звяз габрэйскіх супольнасцяў дадаў, што Польшча падтрымлівала і часткова супрацоўнічала з сіянісцкім рухам, якому Варшава таемна рабіла ваенную падтрымку.

Апошнія навіны