BE RU EN

У Смаргоні выкапалі бульбіну вагой у цэлы кілаграм

  • 9.09.2019, 21:04

Жыхарка Смаргоні распавяла, як ёй удалося вырасціць буйную бульбу.

Жыхарка Смаргоні Карына Шыманоўская выгадавала на сваім участку бульбіну-волата. Жанчыны падзялілася сакрэтам: пры пасадцы бульбы яна сочыць за прыметай: калі пры пасадцы зямля друзлая, то ўраджай будзе добры, калі глеба да рыдлёўкі прыліпае, добрага ўраджаю не чакай, паведамляе «Наша Ніва».

ФОТА: NN.BY

Яшчэ адна жыхарка раённага горада распавядае, што сёлета ўраджай бульбы вельмі добры. Ды і бульбіны вырастаюць велізарнымі.

- Хацела адварыць у мундзірах - дык бяда. Бульбіны ў руку не змяшчаюцца. Ды і з захоўваннем праблема: падгніваюць патроху», - распавядае жыхарка Смаргоні Яўгена Платонава.

Апошнія навіны