BE RU EN

Беларуску, зніклую з трыма дзецьмі, знайшлі

  • 9.09.2019, 20:37

Жанчыну і дзяцей знайшлі ў РФ.

Чацвёртага верасня ў Пружанскі РАУС звярнуўся Ігар Ахтэль - экс-муж 46-гадовай Наталлі, якая месяц таму пайшла з дому з трыма дзецьмі. Куды - невядома. Суседзі казалі, апошні раз бачылі жанчыну 4 жніўня, але трывогу праз доўгі час узняла настаўніца са школы: дзеці не прыйшлі на лінейку. Ігар распавядае, увесь гэты час спадзяваўся, што былая жонка і дзеці вернуцца самі. Сёння іх і яго экс-жонку знайшлі на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі.

Са слоў яе былога мужа, жанчына з дзецьмі знойдзеная ў Омску. Як паведаміў Ігар, Наталля свой ад'езд патлумачыла так: «Бог паклікаў».

- Я спрабаваў з дзецьмі звязацца, але яна закаціла істэрыку, каб са мной не размаўляў ніхто, - кажа мужчына.

- Жанчына і дзеці выяўленыя на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі, яны жывыя-здаровыя, - распавяла Onliner афіцыйная прадстаўніца УУС Берасцейскага аблвыканкама Наталля Сахарчук.

Паводле інфармацыі аператыўна-вышуковага атраду «Анёл», на сувязь у групе «ВКонтакте» выйшаў мужчына, да якога, як мяркуецца, магла пераехаць жанчына.

- Ён напісаў, што з дзецьмі ўсё добра, яны ўчора збіралі грыбы, - распавёў камандзір атрада Сяргей Коўган.

Аляксандр, да якога з'ехала жанчына, распавёў, што жанчына з дзецьмі знаходзяцца ў Паўночна-Заходнім рэгіёне, як мяркуецца, у Пскове.

- З імі ўсё добра. У вёсцы ім далі дом без продажу, побач возера. Мы таксама іх падтрымліваем, дапамагаем матэрыяльна, прадуктамі. Ім вельмі падабаецца тут. Цяпер мы як адна духоўная сям'я.

Апошнія навіны