BE RU EN

Беларусь заняла першае месца ў медальным заліку ЧС у сучасным пяцібор'і

  • 9.09.2019, 18:08

Чэмпіянат свету праходзіў у Будапешце.

Беларускія спартоўцы занялі першае месца ў камандным заліку на чэмпіянаце свету ў сучасным пяцібор'і, які прайшоў у Будапешце. На рахунку беларускіх спартоўцаў тры ўзнагароды, паведамляе БелТА.

На вышэйшую прыступку п'едэстала гонару ўзнімалася Вольга Сілкіна ў асабістым першынстве. Акрамя таго, Вольга Сілкіна разам з Настай Пракапенкай і Ірынай Прасенцавай сталі чэмпіёнкамі ў камандным заліку сярод жанчын. Таксама на рахунку беларускіх атлетаў бронза ў змешанай эстафеце, якую здабыў тандэм Насты Пракапенкі і Іллі Палазкова. На другой пазіцыі размясцілася нацыянальная каманда Рэспублікі Карэя - 3 медалі (1 залаты, 1 сярэбраны і 1 бронзавы). Спартоўцы з Францыі замкнулі тройку лідараў - 2 узнагароды (1 залаты і 1 сярэбраны медалі).

Чэмпіянат свету-2020 у сучасным пяцібор'і пройдзе ў кітайскім Сямынe. У 2021 годзе сусветны форум упершыню прыме Менск.

Апошнія навіны