BE RU EN

У Менскім раёне маршрутка рэзнулася ў МАЗ

  • 9.09.2019, 16:11

Два чалавекі загінулі, чатыры пацярпелі.

Два чалавекі загінулі, яшчэ чатыры атрымалі траўмы ў аварыі, якая здарылася 9 верасня, блізу 14.40, у Менскім раёне. Пра гэта tut.by паведаміла афіцыйная прадстаўніца МУС Вольга Чамаданава.

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца мікрааўтобуса Volkswagen (маршрутная таксоўка Магілёў - Смаргонь) на 85-м кіламетры трасы М14 учыніў наезд на МАЗ, які стаяў на абочыне з прычыны паломкі.

Акрамя кіроўцы, у мікрааўтобусе ехалі пяцёра пасажыраў. У выніку ДТЗ два чалавекі загінулі на месцы, кіроўца і яшчэ трое пасажыраў атрымалі раненні і былі дастаўленыя ў лякарню. Кіроўца фуры не пацярпеў.

Апошнія навіны