BE RU EN

Стала вядомая асноўная версія знікнення Максіма Мархалюка

  • 9.09.2019, 11:28

Пошукі прадаўжаюцца.

Справа пра знікненне Максіма Мархалюка дагэтуль не закрытая, пошукі прадаўжаюцца. Пра гэта ў эфіры ctv.by заявіў кіраўнік аддзела Галоўнай управы крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі МУС Беларусі Дзмітрый Крукаў, паведамляе «Белсат».

«Адна з прыярытэтных версій – што ўсё ж такі ён заблукаў у лясным масіве».

10-гадовы Максім Мархалюк з вёскі Новы Двор Свіслацкага раёна выйшаў з дома 16 верасня 2017 года і не вярнуўся. У лесе недалёка ад ягонага дома знайшлі ровар хлопчыка і ягоны кошык з грыбамі. У пошуках удзельнічалі больш за 2000 чалавек, аднак да гэтага часу няма адказу, што здарылася з хлопчыкам і дзе ён.

Апошнія навіны