BE RU EN

Як Смаленск зноў стаў беларускім: 410 гадоў таму Леў Сапега пачаў аблогу горада

  • 9.09.2019, 9:25

Легендарны канцлер ВКЛ вярнуў Смаленск каралевічу Уладзіславу.

Пасля смерці Маскоўскага цара Івана Фёдаравіча Маскоўскі прастол займае Барыс Гадуноў. Сойм Рэчы Паспалітай прызначае Льва Сапегу, легендарнага канцлера ВКЛ і аўтара Статута 1588 года, паслом у Маскву для пацверджання мірнай дамовы. У верасні 1600 года Сапега з Оршы адпраўляецца ў Маскву з мэтай пацвердзіць мірную дамову і падпісаць дзяржаўную унію паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскім княствам, паводле якой каралевіч Уладзіслаў пацвярджаў сваё права на тытул цара Маскоўскага. У сакавіку 1601 года быў падпісаны мір на 20 гадоў, але прапанова ў стварэнні уніі была адпрэчаная, піша vklby.com.

Праз 8 гадоў, у верасні 1609 года, Сапега зноў едзе ў Маскоўскае княства, але ўжо не на чале пасольства, а ў войску, разам з каралём Жыгімонтам Вазам, ён адправіўся пад Смаленск. Леў Сапега ўзначаліў полк, які сфармаваў за ўласны кошт. Пад Смаленскам ён быў да 1611 года, аблажыўшы і ўсё ж такі ўзяўшы горад, пасля Сапега вяртаецца ў Вільню.

У 1612 годзе ён зноў адправіцца на вайну з Масквой, разам з Карлам Хадкевічам і каралём Жігімонтам. Аднак страчаны час і апалчэнне Мініна і Пажарскага не дадуць войскам Рэчы Паспалітай пасадзіць на трон сына Жыгімонта Уладзіслава; пацярпеўшы няўдачу разам з войскамі Леў Сапега вяртаецца дадому.

Другі паход на Маскву ў 1618 годзе, у якім гэтаксама ўдзельнічаў і Сапега, таксама не даў вынікаў. Войскі Уладзіслава не здолелі ўзяць Маскву і іншыя маскоўскія гарады. Вынікам гэтай вайны стала падпісанне дзяулінскага перамір'я, паводле якога да ВКЛ адышоў Смаленск, а да Польшчы Чарнігаў.

Апошнія навіны