BE RU EN

Відэафакт: У «Шарамеццеве» загарэўся расейскі «Боінг» з пасажырамі

  • 8.09.2019, 20:25

Адзін з рухавікоў «Боінга» ўспыхнуў і адразу заглух.

У расейскім аэрапорце «Шарамеццева» ў самалёта авіякампаніі «Расія» пры запуску загарэўся рухавік.

Пра гэта паведамляе «УНІАН» са спасылкай на «Life.ru».

Паводле іх інфармацыі, у момант надзвычайнага здарэння на борце ўжо знаходзіліся пасажыры, якія павінны былі вылецець ва Уладзівасток.

Адзін з рухавікоў «Боінга» ўспыхнуў і адразу заглух. Пасля здарэння пасажыры і экіпаж пакінулі борт, самалёт адбуксіравалі на стаянку.

Чакаецца, што пасажырам пададуць іншы самалёт.

Нагадаем, 5 траўня лайнер «Аэрафлота» Sukhoi Superjet 100, які рухаўся з Масквы ў Мурманск, здзейсніў аварыйную пасадку ў маскоўскім аэрапорце «Шарамеццева». Асноўная версія ўзгарання самалёта - траплянне маланкі. Усяго на борце самалёта было 78 чалавек - 73 пасажыры і пяць чальцоў экіпажа. У выніку катастрофы загінуў 41 чалавек.

Апошнія навіны