Заўтра ў Беларусі будзе да +29°C
- 8.09.2019, 15:51
У пачатку тыдня сіноптыкі абяцаюць выдатнае надвор'е.
У Беларусі 9 верасня чакаецца да 29 градусаў цяпла. Небяспечных і неспрыяльных з'яваў надвор'я сіноптыкі не прагназуюць, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Чакаецца пераменная воблачнасць. Паводле звестак сіноптыкаў, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў, толькі ноччу месцамі па захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні: уначы слабы, удзень сярэдні, па захадзе – парывісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе 10–16 градусаў цяпла. У сярэдзіне дня будзе плюс 23–29 градусаў.