BE RU EN

Акулы перашкаджаюць дайверам падняць са дна скарб коштам у мільярд даляраў

  • 8.09.2019, 11:59

Скарб схавалі піраты, якія напалі ў 1820 годзе на судна, якое рухалася з Лімы ў Мексіку.

Паляўнічыя за незлічонымі скарбамі піратаў дзевятнаццатага стагоддзя не могуць падабрацца да мэты праз шматлікіх акул-людаедаў у акваторыі бязлюднай кастарыканскай выспы Какос у Ціхім акіяне, піша 9tv.co.il.

На марскім дне меркавана знаходзяцца залатая статуя Панны Марыі ў поўны рост, брыльянты і сотні манет з золата і срэбра. Агульны кошт скарбу - блізу мільярда даляраў.

Легенда кажа, што скарб схавалі піраты, якія напалі ў 1820 годзе на судна, якое рухалася з Лімы ў Мексіку. Піраты забілі капітана, святароў і салдат, пахаваўшы ўсіх на востраве Какос.

Бязлюдны востраў стаў Мэкай для паляўнічых за скарбамі пасля таго, як ў 1856 годзе тут быў знойдзены куфар з залатымі гішпанскімі манетамі.

Востраў Какос з'яўляецца прататыпам выспы з рамана Роберта Люіса Стывенсана «Востраў скарбаў». Пісьменнік Майкл Крайтон у творы «Парк юрскага перыяду» апісваў менавіта гэты востраў, у кнізе ён называецца Нублар.

Апошнія навіны