BE RU EN

На Віцебшчыне мужчына знайшоў радыеактыўны карабельны гадзіннік

  • 7.09.2019, 21:28

Радыяцыйны фон гадзінніка значна перавышае натуральны.

Удзень 7 верасня ў Мёрах мужчына прынёс выратавальнікам карабельны гадзіннік і заявіў, што ад яго зыходзіць радыяцыйны фон, які перавышае натуральны.

Адрас і месца знаходкі мужчына не паведаміў, дакументы з тэхнічнымі характарыстыкамі адсутнічаюць. Ратавальнікі ўстанавілі, што на адлегласці 1 метра радыяцыйны фон адпавядае натуральнаму.

«На паверхні гадзінніка фон значна перавышае натуральны. Звесткі ўдакладняюцца. Цяпер вырашаецца пытанне аб утылізацыі», паведамілі ў МНС.

ФОТА: MCHS.GOV.BY

Апошнія навіны