BE RU EN

Раман Васілюк афіцыйна завяршыў кар'еру

  • 7.09.2019, 19:19

Форвард берасцейскага «Дынама» правёў першы тайм спарынгу з польскай «Ягелоніяй».

Форвард берасцейскага «Дынама» Раман Васілюк афіцыйна завяршыў прафесійную кар'еру, паведамляе pressball.by.

40-гадовы нападнік выйшаў на поле ў стартавым складзе «Дынама» ў сваім развітальным матчы з «Ягелоніяй». Перад перапынкам пры ліку 0:0 Васілюк пад авацыі трыбун берасцейскай арэны быў заменены, паставіўшы кропку ў яркай кар'еры.

Раман выступаў за берасцейскае і менскае «Дынама», маскоўскі «Спартак», «Гомель», «Менск», БАТЭ і «Нёман». Васілюк забіў 218 мячоў у 471 матчы вышэйшай лігі. Нападнік двойчы станавіўся чэмпіёнам Беларусі, чатыры разы выйграваў Кубак краіны.

Апошнія навіны