BE RU EN

Паўабаронца «Гомеля» – аўтар найлепшага гола жніўня

  • 7.09.2019, 12:54

Гол быў забіты ўдарам са штрафнога ў абвод сценкі.

Гол украінскага паўабаронцы "Гомеля" Віталя Квашука ў браму "Слуцка" прызнаны найлепшым узяццем брамы на жнівеньскім адрэзку чэмпіянату Беларусі ў найвышэйшай лізе.

Паводле вынікаў апытання, якое праводзіцца Беларускай федэрацыяй футболу, Квашук набраў найбольшую колькасць галасоў, піша Прэсбол.

Той гол, забіты ўдарам са штрафнога ў абвод "сценкі", не дапамог "Гомелю" пазбегнуць паразы – "Слуцк" узяў верх з лікам 4:3, паквітаўшыся за хатняе фіяска 0:6 у першым коле.

Апошнія навіны