BE RU EN

Лукашэнка прызнаўся, што ракетны комплекс «Паланэз» нацэлены супраць Польшчы

  • 6.09.2019, 17:03

«Яны праводзяць парой палітыку, якая не падабаецца», - заявіў дыктатар.

Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў сваю пастанову не ехаць у Польшчу 1 верасня на памятныя мерапрыемствы ў сувязі з пачаткам Другой сусветнай вайны. Лукашэнка адзначыў, што ён быў не супраць самога факту правесці гэтыя мерапрыемствы, піша nn.by.

- Але мы яе не ўзносім да нейкіх палітычных нябёсаў. Гэтага не трэба рабіць. Я супраць палітызацыі гэтай падзеі, - сказаў ён. - Нашы людзі былі 1 верасня тут. Так, прэзідэнт туды не паехаў. Дык не я адзін не паехаў. І гэта не выпад супраць Захаду. Мы вельмі добра ставімся да польскага народу і будзем да іх так ставіцца. Таму што з гэтага, заходняга боку, як расейцы, так і палякі тут у нас. Мы ў адной дзяржаве калісьці жылі. У нас шмат палякаў жыве. Чаму мы павінны з імі сварыцца? Так, яны праводзяць парой тую палітыку, якая не падабаецца. Вы ведаеце маю рэакцыю на гэта. Я ім шчыра кажу: глядзіце, мы адкажам.

- Дакладна так, калі пачалі гэтыя ракеты размяшчаць розныя. Мы адказалі - стварылі свой комплекс «Паланэз». Яны заплакалі, што мы іх там нацэлілі... Я кажу: прыбірайце свае ракеты. Мы не хочам ні з кім ваяваць. Але мы не дазволім больш з нас здзекавацца. Нікому. Ні магутным дзяржавам, ні больш слабым, - падкрэсліў Лукашэнка.

Апошнія навіны