BE RU EN

Расейка прынесла гранату ў прыёмную ФСБ

  • 5.09.2019, 10:59

Праводзіцца праверка.

Жанчына прынесла корпус гранаты ў прыёмную ФСБ у цэнтры Масквы, пра гэта паведамляе агенцтва «Масква» са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах.

Паводле ейных словаў, гэта адбылося напярэдадні ўвечары. У прыёмную ФСБ на вул. Кузнецкі Мост прыйшла 34-гадовая жыхарка Падмаскоўя, у якой пры сабе была граната.

«Грамадзянка патлумачыла, што гэта корпус гранаты без выбухоўніка. Прадмет яна набыла з рук у незнаёмага мужчыны на радыёрынку «Царыцына», – апавяла крыніца.

Сілавікі канфіскавалі прадмет і накіравалі на даследаванне. Праводзіцца праверка, паведаміла выданне.

Апошнія навіны