BE RU EN

Беларускі завод «Юнісан» прыпыніў зборку электрамабіляў

  • 4.09.2019, 19:57

Але паспеў прадаць пробную партыю.

Пра гэта dev.by паведаміў дырэктар ТАА «Юнісан Аўто» Дзмітрый Шэлег.

- На гэты момант завод не вырабляе электрамабілі. Зборка спыненая, бо завод знаходзіцца ў завяршальнай стадыі рэканструкцыі. Выпуск электрамабіляў аднавіцца пасля запуску вытворчасці поўнага тэхналагічнага цыкла, уключаючы зварку і афарбоўку. Паводле аптымістычных прагнозаў, гэта адбудзецца ў канцы года, - распавёў Дзмітрый Шэлег.

Ён таксама паведаміў, што сёлета заводу атрымалася прадаць на беларускім і расейскім рынках пробную партыю (некалькі дзясяткаў) сабраных кітайскіх электрамабіляў Zotye E200EV.

«Юнісан» сертыфікаваў мадэль Zotye E200EV у канцы 2018 года. Продажы мадэлі на ўнутраным рынку стартавалі ў пачатку гэтага года. Сёлета завод планаваў сертыфікаваць яшчэ дзве мадэлі электрамабіляў - седан і сярэдніх памераў красовер. Патэнцыйны попыт на электрамабілі ў Беларусі, паводле ацэнак Дзмітрыя Шэлега, складае блізу 1,0 тысяч адзінак.

Апошнія навіны