BE RU EN

У Польшчы пабудуюць адну з самых вялікіх сонечных электрастанцый у Еўропе

  • 4.09.2019, 19:28

Сонечную ферму пабудуюць у Вялікапольскім ваяводстве.

У Вялікапольскім ваяводстве будзе пабудаваная найбуйнейшая ў краіне сонечная ферма і адна з найбуйнейшых сонечных электрастанцый у Еўропе з магутнасцю 600 МВт, паведамляе «Радыё Польшча».

Пагадненне аб супрацоўніцтве пры рэалізацыі праекту было падпісанае ў Варшаве прадстаўнікамі кампаніі Energia Przykona і партнёраў з Кітая і Швейцарыі. Кітайская кампанія будзе адказваць за будаўніцтва і пастаўку тэхналогій, фінансавым бокам зоймецца швейцарская кампанія.

Першыя пастаўкі электраэнэргіі з гэтага завода будуць ажыццёўлены ўжо ў 2020 годзе.

Апошнія навіны