BE RU EN

Больш за 2,6 мільёна беларусаў не могуць дазволіць сабе самае неабходнае

  • 30.09.2019, 13:01

Яны жывуць на грошы, меншыя за мінімальны спажывецкі бюджэт.

У Беларусі налічваецца 2 мільёны 667,1 тысячы чалавек, якія не могуць дазволіць сабе мінімальны набор тавараў і паслуг. Гэта тыя беларусы, чые сярэднедушавыя рэсурсы у 2018 годзе не перавышалі мінімальны спажывецкі бюджэт у разліку на аднаго сямейніка з чатырох чалавек на месяц - 344 рублі, піша tut.by.

Гэтыя звесткі падаюцца ў «статыстычным штогодніку Рэспублікі Беларусь, 2019 год».

Даведка: Мінімальны спажывецкі бюджэт - выдаткі на набыццё набору спажывецкіх тавараў і паслуг для задавальнення асноўных фізіялагічных і сацыяльна-культурных патрэб чалавека. МСБ прымяняецца як сацыяльны нарматыў для прагназавання змяненняў узроўню жыцця насельніцтва і ўзмацнення сацыяльнай падтрымкі людзям, якія жывуць у нястачы.

Сярэднедушавыя наяўныя рэсурсы не перавышалі МСБ у разліку на аднаго сямейніка з чатырох чалавек у 2018 годзе ў 29,4% ад агульнай колькасці насельніцтва краіны. Для параўнання: у 2013 годзе гэты паказчык складаў 19,3%, а ў 2017-м - 33,9%.

Пры падліку сярэднедушавога рэсурсу (даходу) бярэцца агульная сума даходаў, падзеленая на колькасць насельніцтва. Улічваюцца ўсе грамадзяне, у тым ліку беспрацоўныя, пенсіянеры, непаўналетнія. Сярэднедушавыя даходы трэба адрозніваць ад сярэдніх заробкаў.

Апошнія навіны