BE RU EN

Фотафакт: У Бабруйску фура захрасла пад мостам

  • 28.09.2019, 20:05

Кіроўца не разлічыў вышыню моста.

У Бабруйску фура «Рэно прэміум» захрасла пад мостам, які быў для яе занадта нізкі.

Як піша «Вечерний Бобруйск», гэта здарылася раніцай 27 верасня на вуліцы Паркавай пад чыгуначным мостам.

Прычынай ДТЗ стала няўважлівасць кіроўцы: ён ехаў праз горад транзітам, не ведаў асаблівасцяў мясцовых дарог і не звярнуў увагі на знак абмежавання вышыні.

У тую раніцу ў горадзе быў даволі моцны туман, аднак кіроўца мог убачыць знак, ды і ацаніць візуальна, што мост нізкі.

Каля двух гадзін рух на гэтым участку дарогі быў абмежаваны. Каб выцягнуць машыну з-пад моста, давялося крыху спусціць колы. Дапамогу кіроўцу аказалі супрацоўнікі ДАІ.

ФОТА: VBOBRUISK.BY
ФОТА: VBOBRUISK.BY
ФОТА: VBOBRUISK.BY

Апошнія навіны