BE RU EN

Мінфін агучыла новыя стаўкі дзяржаўнага збору на дарогі

  • 27.09.2019, 19:57

Дзяржаўны збор адвяжуць ад тэхагляду?

Сталі вядомыя планаваныя стаўкі дзяржаўнага збору на дарогі. Міністэрства фінансаў рыхтуе праект указа "Аб плаце за карыстанне аўтамабільнымі дарогамі і асобнымі элементамі вулічна-дарожнай сеткі". Ён прадугледжвае адасабленне дзяржаўнага збору ад тэхагляду і магчымасць плаціць за месяц, паведамляе БелТА са спасылкай на Мінфін.

У Міністэрстве фінансаў нагадалі, што дзейная сістэма спагнання дзяржаўнага збору прадугледжвае неабходнасць яе выплаты за ўвесь перыяд дзеяння дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху (да наступлення даты праходжання чарговага дзяржаўнага тэхагляду). Гэта выклікае нараканні з боку асобных грамадзян (пенсіянеры, тыя, хто эпізадычна эксплуатуе транспартныя сродкі, у тым ліку матацыклы, прычэпы ды іншае), бо такі парадак не ўлічвае інтэнсіўнасць (сезоннасць) выкарыстання дарог.

У гэтай сувязі Міністэрства фінансаў рыхтуе праект указа "Аб плаце за карыстанне аўтадарогамі і асобнымі элементамі вулічна-дарожнай сеткі". Ён прадугледжвае адасабленне выплаты дзяржаўнага збору фізічнымі асобамі ад праходжання тэхагляду і яго спагнанне ў выглядзе платы за ўдзел транспартных сродкаў у дарожным руху.

Плата будзе ўносіцца грамадзянамі згодна з заяўным прынцыпам зыходзячы з планаванага перыяду ўдзелу транспартнага сродку ў дарожным руху.

Так, калі грамадзянін не будзе эксплуатаваць транспартны сродак (напрыклад, у зімовы перыяд), то плата ўносіцца не будзе, а грамадзянам, якія цэлы год карыстаюцца транспартнымі сродкамі, да ставак платы будзе прымяняцца паніжальны каэфіцыент 0,8 (пры адначасовым унясенні за 12 і больш месяцаў запар).

Такім чынам, сума месячнай платы за легкавы аўтамабіль у залежнасці ад дазволенай максімальнай масы транспартнага сродку будзе складаць ад 0,25 да 0,91 базавай адзінкі (цяпер 1 б.в. - 25,5 рублёў).

Для зручнасці фізічных асоб плата будзе ўносіцца праз сістэму АРІП у 24-гадзінным рэжыме (7/24/365), а таксама праз касы банкаў і аддзяленні паштовай сувязі да пачатку ўдзелу транспартнага сродку ў дарожным руху альбо не пазней за апошні дзень месяца, у якім яна удзельнічала ў дарожным руху.

У Мінфіне таксама звярнулі ўвагу, што дзяржаўны збор, выплачаны за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху да ўступлення ў сілу ўказа, будзе залічвацца ў кошт платы да заканчэння тэрміну дзеяння названага дазволу.

Увядзенне ў дзеянне новага парадку прадугледжваецца не раней за 1 студзеня 2020 года.

Як паведамляў БелТА міністр фінансаў Максім Ермаловіч, разглядаліся дзве канцэпцыі выплаты дарожнага збору - з магчымасцю платы за месяц або ўключэння ў кошт паліва. "Канцэпцыя ўрада ў захаванні схемы выплаты гэтага збору за доступ да дарожнай інфраструктуры. Паводле нашай задумы чалавек можа выбіраць, на які тэрмін ён купляе права выкарыстання дарожнай сеткі - на месяц, два, на год. Права выбару планавалася даць самому чалавеку", - тлумачыў Максім Ермаловіч. Пры абмеркаванні з'явіўся альтэрнатыўны варыянт дарожнага збору - уключэнне яго ў кошт аўтамабільнага паліва.

Апошнія навіны