BE RU EN

Сем парадаў, як захаваць здароўе пры працяглай працы за кампутарам

  • 27.09.2019, 14:30

У сучасным свеце чалавек на розныя прычыны вельмі шмат часу праводзіць за кампутарам.

Экспэрты далі 7 парадаў, як захаваць здароўе пры працяглай працы ля манітора, піша orthodox.od.ua.

У першую чаргу спецыялісты раяць сачыць за паставай. Трэба трымаць спіну прамой, а вочы павінны знаходзіцца на ўзроўні верхняй рамкі манітора. Такая пазіцыя зніжае стому і беражэ ад нагрузак для зроку. Акрамя таго, не парушаецца кровазварот і не пакутуе хрыбетнік. Вядома, многія людзі, уважліва ўглядаючыся ў экран, маргаюць утрая радзей, чым трэба, і праз гэта ўзнікае эфект «сухіх вачэй».

Офісным працаўнікам неабходна навучыцца часцей заплюшчваць вочы, а акрамя таго, варта прызвычаіцца адварочвацца ад манітора ў тыя моманты, калі сачыць за ім няма патрэбы. Для трэніроўкі зроку экспэрты рэкамендуюць 1-2 разы на гадзіну факусавацца на аб'ектах, якія знаходзяцца на адлегласці 5-6 метраў ад працоўнага месца. Акрамя гэтага трэба заўсёды трымаць побач пітную ваду. Людзі могуць падчас працы зблытаць смагу з голадам, а акрамя таго, праз недахоп вільгаці ў арганізме развіваецца дрымотнасць.

Не варта забываць аб фізічных практыкаваннях. Для гэтага трэба часам уставаць з працоўнага крэсла і рабіць нескладаныя практыкаванні, а калі на гэта няма часу, можна размінацца падчас перамяшчэння па офісе, напрыклад, не карыстацца ліфтам. Важна берагчы здароўе. Для гэтага рэкамендуецца рэгулярна прыбіраць стол і праціраць клавіятуру, галоўную крыніцу шкодных бактэрый.

Апошнія навіны