BE RU EN

У менскай школе зняпраўджваюць, што там адбыўся выбух

  • 24.09.2019, 21:09

Менавіта ў гэтай школе Лукашэнка распавядаў пра «падарункі» ад Ілана Маска.

У менскай сярэдняй школе №93 ва Уруччы, якую нядаўна адкрываў Аляксандар Лукашэнка (менавіта там ён распавёў пра падарунак Ілана Маска), зняпраўджваюць, што там у аўторак адбыўся выбух. Інфармацыя пра гэта з'явілася ў сацсетках. У раённым упраўленні адукацыі кажуць, што напраўду блізу 09:20 на перапынку школьнікі пашкодзілі вогнетушыцель, які стаяў у калідоры ў куце.

«Ніякага выбуху не было, - кажа ў каментары minsknews.by начальніца ўпраўлення адукацыі адміністрацыі Першамайскага раёна Людміла Барысенка. - Вучняў не эвакуявалі. Школа працягнула працаваць у штатным рэжыме».

Вядома, што вогнетушыцель пашкодзілі пяцікласнікі. Цяпер высвятляецца, хто менавіта гэта зрабіў, выпадкова ці не.

У школу а 15-й гадзіны прыязджаў аўтамабіль хуткай дапамогі, але з іншай нагоды: адной вучаніцы стала дрэнна.

Апошнія навіны