BE RU EN

Эстонія вярнула мыты за доўгатэрміновыя візы для грамадзян Беларусі

  • 24.09.2019, 19:44

Палёгку скасавалі, бо 90% грамадзян Украіны і Беларусі прыязджаюць у Эстонію для працы.

Урад Эстоніі наважыў скасаваць практыку падання грамадзянам Украіны і Беларусі бясплатных доўгатэрміновых віз.

Адпаведная пастанова была прынятая на пасяджэнні ў аўторак, 24 верасня, паведамляе Интерфакс-Украина.

Ва ўрадзе патлумачылі, што палёгку скасавалі, бо 90% грамадзян Украіны і Беларусі, што хадайнічаюць аб атрыманні доўгатэрміновай візы, прыязджаюць у Эстонію для працы.

«Паколькі з чэрвеня 2017 года для ўезду ў Еўрапейскі Звяз грамадзянам Украіны з біяметрычнымі пашпартамі віза не патрабуецца, а бясплатная доўгатэрміновая віза ў асноўным выдаецца для працы, наяўнасць выключэння для грамадзян Украіны пры збіранні дзяржаўнай мыты больш не абгрунтаваная», - патлумачыла прадстаўніца МЗС Эстоніі Лійза Тоотс , паведамляе ERR.ee.

Эстонія скасавала мыту за доўгатэрміновую візу ў студзені 2010 года для грамадзян Украіны, у лютым 2011 года - для грамадзян Беларусі.

Апошнія навіны