BE RU EN

Лукашэнка дазволіў адкрыць чатыры крамы duty free на ўездзе ў Беларусь

  • 24.09.2019, 18:09

Каму дадуць такое права?

Найбліжэйшым часам плануецца адкрыць 4 крамы duty free на ўездзе ў Беларусь. Як паведамляе АНТ, такі вынік нарады ў адміністрацыі дыктатара з нагоды развіцця крамаў бязмытнага гандлю.

Цяпер на ўездзе ў Беларусь у аўтадарожным пункце пропуску дзейнічае ў якасці эксперыменту адна крама бязмытнага гандлю. Яшчэ дзве размешчаныя ў Нацыянальным аэрапорце Мінск.

Сёння Аляксандр Лукашэнка ўхваліў адкрыццё яшчэ чатырох крамаў бязмытнагаа гандлю, якія будуць працаваць на ўезд. Урад супольна з Кіраўніцтвам спраў прэзідэнта павінны падрыхтаваць праект загаду.

Паводле інфармацыі tut.by, плануецца, што крамы адкрыюць «Дыпмаркет» УДП і «Маркетліга», падкантрольная «Белмытнясэрвісу» і Прэзідэнцкаму спартыўнаму клубу.

Усяго ў Беларусі дзейнічае 70 крамаў duty free. Акрамя дзвюх згаданых кампаній буйнымі гульцамі з'яўляюцца «Беламаркет д'юці фры» ўкраінскага бізнэсоўца з беларускімі каранямі Артура Гранца і «Беламаркет Хелена Валеры» Алены Скрыпель, якая ўзначальвае Беларускую асацыяцыю гімнастыкі.

Апошнія навіны