BE RU EN

ЗША пашырылі санкцыі супраць Венесуэлы ў дзень прыезду Мадуры ў РФ

  • 24.09.2019, 18:05

Пад санкцыі трапілі чатыры нафтавыя кампаніі і чатыры судны, якія перавозяць нафтапрадукты.

Злучаныя Штаты ўключылі чатыры венесуэльскія нафтавыя кампаніі і чатыры судны, якія перавозяць нафтапрадукты, у санкцыйны спіс. Паведамленне пра новыя санкцыі на сайце Мінфіна ЗША было надрукаванае ў дзень прыезду дыктатара Венесуэлы Нікаласа Мадуры ў Расею.

Злучаныя Штаты прадаўжаюць ажыццяўляць рашучыя крокі супраць нелегітымнага рэжыму Мадуры і замежных дзейных асоб, якія яго падтрымліваюць, адзначае структура.

«Нафта Венесуэлы належыць венесуэльскаму народу і не павінна выкарыстоўвацца ў якасці інструмента торгу для падтрымкі дыктатараў і падаўжэння ўзурпацыі венесуэльскай дэмакратыі», - прыводзяцца на сайце словы амерыканскага міністра фінансаў Стывена Мнучына.

Апошнія навіны