BE RU EN

Раскамнагляд пачаў усталёўваць абсталяванне для ізаляцыі Рунэту

  • 24.09.2019, 15:43

Тэставанне абсталявання павінна скончыцца да канца верасня.

Раскамнагляд пачаў усталёўваць на сетках правайдэраў абсталяванне, неабходнае для выканання закона аб суверэнным інтэрнэце ў Расеі. Пра гэта заявіў кіраўнік установы Аляксандр Жараў, паведамляе «Новая газета».

«З канца верасня цягам некалькіх тыдняў будзем яго тэставаць. Тэставаць яго мы будзем, як і казалі заўсёды, у цесным супрацоўніцтве з аператарамі сувязі асцярожна, ...> гэта значыць, мы будзем спачатку праводзіць тэхнічную праверку, ці ўплывае на трафік, ці не ўплывае на трафік, ці ўсе сэрвісы працуюць паспяхова. І потым ужо пратэстуем яго ў баявым рэжыме», - сказаў Жараў, удакладніўшы, што скончыць тэставанне плануецца ў сярэдзіне кастрычніка.

Раней агенцтва Reuters паведамляла, што расейскія аператары сувязі правераць на карыстачах у Цюмені абсталяванне для блакавання Telegram. Паводле інфармацыі суразмоўцаў агенцтва, абсталяванне ўяўляе з сябе праграмна-апаратны комплекс расейскага вытворцы РДП.ру. Тэставанне павінна скончыцца да канца верасня.

Закон аб ізаляцыі Рунэту быў падпісаны прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным 1 траўня. Ён набудзе моц з 1 лістапада, шэраг ягоных раздзелаў, у тым ліку аб стварэнні нацыянальнай даменнай зоны, - з 2021 года.

Мінкамсувязі ўдакладніла, што Рунэт можа перайсці ў рэжым цэнтралізаванага кіравання ў выпадку «пагрозаў цэласнасці, устойлівасці і бяспецы». Пад пагрозамі ўстойлівасці маецца на ўвазе парушэнне працы сеткі пры прыродных і тэхнагенных катастрофах і пры адмове часткі абсталявання, пад пагрозамі бяспекі - спробы ўзлому абсталявання правайдэраў.

Расейскі саюз прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў заявіў, што частка патрабаванняў закона невыканальная і пацягне за сабой «істотныя неабгрунтаваныя абцяжаранні на ўсіх удзельнікаў рынка».

Апошнія навіны