BE RU EN

Археолагі выявілі сляды загадкавага царства, апісанага ў Бібліі

  • 24.09.2019, 14:57

Гэта першы доказ яго існавання.

Навукоўцы з Тэль-Авіўскага Універсітэта выявілі ў Аравійскай пустыні руіны легендарнага царства Эдом, згаданага ў Кнізе Быцця 36:31, піша news.mail.ru.

Як паведамляе EurekAlert, Эдом, вядомы таксама як Ідумея, існаваў у XII-XI стагоддзях да н.э на тэрыторыі сучасных Ізраіля і Ярданіі.

Падчас раскопак былі выяўленыя рэшткі збудаванняў і сведчанні вытворчасці медзі. Гэта сведчыць аб тым, што жыхары Эдома валодалі перадавымі для свайго часу тэхналогіямі і, відавочна, вялі актыўны гандаль на Блізкім Усходзе, бо медзь была вельмі каштоўным рэсурсам. Яе выкарыстоўвалі для вытворчасці зброі, посуду, прылад працы.

Навукоўцы мяркуюць, што Эдом перажыў уварванне Шэшонка I ў X стагоддзі да н. э. Вайна не прывяла да разбурэнняў, а выклікала новы тэхналагічны скачок у вытворчасці медзі і гандлі.

Апошнія навіны