BE RU EN

У Менску пабіты тэмпературны мінімум 1956 года

  • 24.09.2019, 14:07

Апошні раз у гэты дзень было так холадна 63 гады таму.

24 верасня блізу 6 гадзін раніцы сталічныя тэрмометры паказвалі мінус 3 градусы. Паводле звестак за 112 гадоў, так холадна ў Менску не было ўжо больш за паўстагоддзя. Ранейшы рэкорд гэтага дня быў зафіксаваны аж у 1956 годзе - мінус 1,4 градуса, піша kp.by.

Беларусы, вядома, чакалі, што з прыходам восені пахаладае, але не думалі, што так хутка. Напярэдадні стартаваў ацяпляльны сезон у жылых дамах і інтэрнатах, навучальных установах, гатэлях, басейнах і ў іншых адміністрацыйных будынках. А гэта на тыдзень раней, чым летась - у Менску ў 2018-м батарэі пачалі грэць з 1 кастрычніка. «А самы позні тэрмін пачатку падачы цяпла ў кватэры менчукоў быў 20 кастрычніка (1999 года, 2008)».

Апошнія навіны