BE RU EN

Шэйн Прынс: Беларусь - на 95% Еўропа, абсалютна не Расея

  • 24.09.2019, 11:03

Нападнік менскага «Дынама» распавёў пра свае першыя ўражанні знаходжання ў Беларусі.

- Ужо крыху адчуваеш сябе беларусам?

- Ха, ледзь-ледзь. Я тут пакуль нядоўга, але Менск вельмі падабаецца. Хочацца вывучыць яго як мага лепш. Калі ехаў сюды, было цікава, да чаго больш падобная Беларусь - да Расеі ці да Еўропы. Высветлілася, на 95 адсоткаў - Еўропа. Зусім не Расея. З адчуванняў - Цэнтральная Еўропа.

- Як Швайцарыя?

- Збольшага так, толькі без гор. Многае падобна - рэстарацыі, будынкі ... У Новасібірску было зусім па-іншаму. Там вельмі халодна. Хоць не скажу, што гэта дрэнны горад.

- Што бачыў у Менску, акрамя чыстых вуліц?

- Днямі наведаўся ў спа-салон недалёка ад «Мінск-Арэны». Ніколі яшчэ не быў у такіх прыгожых салонах. І ежа ў вашых рэстарацыях выдатная - найлепшая, якую я каштаваў у жыцці. Дакладна смачней, чым у ЗША. У якое месца ні прыйдзеш, усюды кормяць выдатна. І танна - кошты разы ў два ніжэйшыя за амерыканскія. Маёй дзяўчыне тут таксама вельмі падабаецца. Яна мэнээджэрка ў маркетынгу і можа працаваць выдалена, - сказаў Прынс у інтэрв'ю «Прессболу».

Апошнія навіны