BE RU EN

Карбалевіч: Беларускую незалежнасць будзе абараняць Захад, а не Кітай

  • 23.09.2019, 11:08

Сі Цзіньпін і паўслова не скажа ў нашу абарону.

Дзяржавы, якія ўважаюцца за хаўруснікаў Беларусі (Кітай, Іран, Вэнэсуэла), ніякіх стратэгічных інтарэсаў у нашай краіне ні з эканамічнага, ні з ваеннага пункту гледжання не маюць. Чакаць ад іх дапамогі ў выпадку рэальнай небяспекі не выпадае. Пра гэта ў інтэрв'ю «Заўтра тваёй краіны» заявіў палітолаг Валер Карбалевіч.

- Колькі б Лукашэнка ні называў Сі Цзіньпіна сваім найлепшым сябрам, ні казаў аб стратэгічным партнёрстве, калі Расея будзе рабіць захады ў дачыненні да суверэнітэту Беларусі, Кітай і паўслова не скажа ў нашу абарону. Супрацьстаяць паглынанню санкцыйнымі, дыпламатычнымі ды іншымі метадамі будуць менавіта ЗША і краіны NАТО. Беларускую незалежнасць будуць абараняць «ворагі», а не сябры.

У той жа час пытанні дэмакратыі, свабоды слова, наяўнасці або адсутнасці палітычных вязняў застаюцца для ЗША важным знакам.

Апошнія навіны