BE RU EN

Каманда Зяленскага хоча падпісаць «новы Будапешцкі мемарандум»

  • 23.09.2019, 10:35

Украінскія ўлады хочуць бачыць сярод падпісантаў дамовы новыя краіны.

Памочнік прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак заявіў, што ў камандзе Уладзіміра Зяленскага хочуць дамагчыся падпісання новай міжнароднай дамовы, у якой асноўныя краіны свету абавязваюцца гарантаваць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.

У інтэрв'ю «Леваму берагу» ён апавёў, што сярод падпісантаў новай дамовы ў ОПУ (Офісе прэзідэнта Украіны) бачаць ЗША, Вялікую Брытанію, Нямеччыну, Францыю і Кітай.

«У нас ёсць ідэя – цяпер я кажу пра гэта ўпершыню – якая цяпер гучыць у розных перамовах, каб урэгуляванне сітуацыі скончылася падпісаннем маштабнай міжнароднай дамовы, у якой удзельнічалі б усе самыя буйныя гульцы – Злучаныя Штаты, Вялікая Брытанія, Нямеччына, Францыя, Кітай, якія зафіксавалі б на гады, а лепш на стагоддзі, наш суверэнітэт, тэрытарыяльную цэласнасць», – сказаў Ярмак.

Паводле ягоных словаў, трэба браць да ўвагі негатыўны досвед Будапешцкага мемарандума і ўключыць у спіс гарантаў міжнародныя арганізацыі.

Ён дадаў, што галоўнай задачай з'яўляецца выпрацоўка юрыдычна абавязковых нормаў.

Апошнія навіны