BE RU EN

За язду ў нецвярозым стане могуць пазбавіць правоў на пяць гадоў

  • 23.09.2019, 10:15

ДАІ мае намер зрабіць больш жорсткай адказнасць за гэтае правапарушэнне.

Пра гэта апавёў афіцыйны прадстаўнік УДАІ МУС Станіслаў Салавей, паведамляе карэспандэнт агенцтва «Менск-Навіны» са спасылкай на СТВ.

Цяпер, калі алкатэст паказвае 0,3 праміле і вышэй, прызначаюць штраф ад 50 да 100 базавых велічыняў (ад 1275 да 2550 рублёў) і пазбаўляюць правоў на 3 гады. Аднак калі будзе выяўлена больш за 0,8 праміле алкаголю ў крыві, то і штраф, і тэрмін пазбаўлення правоў кіроўцы будуць большыя.

– МУС выступае ініцыятарам узмацнення жорсткасці адказнасці ў частцы дыферэнцыявання стану кіроўцы. Мяркуецца, што ў межах 0,3–0,8 праміле застанецца адказнасць, якая дзейнічае сёння; калі 0,8 і больш, то штраф ужо будзе складаць 200 базавых велічыняў і пазбаўленне пасведчання кіроўцы тэрмінам на 5 гадоў, – адзначыў С. Салавей.

Апошнія навіны