BE RU EN

СБУ: За пяць гадоў 383 сепаратысты перайшлі на бок Украіны

  • 22.09.2019, 20:28

Яны скарысталіся праграмай СБУ «Цябе чакаюць дома».

Са жніўня 2015 года 383 сепаратысты так званых «ЛНР» і «ДНР» скарысталіся праграмай СБУ «Цябе чакаюць дома» і добраахвотна здаліся ўкраінскім уладам.

Пра гэта паведамляе «Апостроф» са спасылкай на дэпартамент контрвыведкі СБУ.

Праграма СБУ прадугледжвае, што ўдзельнікі незаконных узброеных фармаванняў могуць перайсці на бок Украіны з найменшымі стратамі, калі яны не ўчынялі цяжкіх злачынстваў.

Праграма «не ўстанаўлівае заканадаўчых гарантый і працэдур вызвалення асоб ад крымінальнай адказнасці», а толькі прадугледжвае кансультатыўную дапамогу гэтым людзям у спыненні імі супрацьпраўнай дзейнасці, паведамляе СБУ.

Апошнія навіны