BE RU EN

Памежнікі ў Паставах атрымалі апёкі і пераломы падчас рамонту службовага аўто

  • 22.09.2019, 19:55

Падчас зваркі выбухнула паліва.

Двое вайскоўцаў камендатуры «Паставы» пацярпелі пры пажары, які ўзнік праз парушэнні тэхнікі бяспекі пры рамонце службовай тэхнікі. Пра гэта паведамляе Смаргонская памежная група.

21 верасня прапаршчык і жаўнер тэрміновай службы рамантавалі ў гаражы службовую машыну. Старэйшы па званні займаўся зваркай і парушыў тэхніку бяспекі, праз што загарэліся пары паліва, адзначае Смаргонская памежная група.

ФОТА: T.ME/NEXTA_TV

Пры пажары пацярпелі два супрацоўнікі камендатуры «Паставы». Жаўнер тэрміновай службы атрымаў апёкі 1-2 ступені на адкрытых участках цела, рану і ўдары на нагах. У прапаршчыка - такія ж апёкі, пералом рукі і страсенне мозгу лёгкай ступені.

Пажар патушылі мясцовыя ратавальнікі. Пацярпелыя ў лякарні. Пагрозы жыццям вайскоўцаў няма.

Камандаванне памежнай групы праводзіць разбор.

Тэлеграм-канал NEXTA апублікаваў фота з месца здарэння. Ён паведамляе, што вайскоўцы заварвалі «цечу ў бензабаку службовага аўтамабіля проста ў прыватным гаражы прапаршчыка». «Гараж цалкам знішчаны, дасталася і аўтамабілю», дапаўняе тэлеграм-канал.

Апошнія навіны